А нада мной бялеюць аблокі
I журавель у небе курлыча, курлыча, курлыча...
А нада мной бялеюць аблокі
I журавель у небе курлыча
Навошта трэба ехаць далёка
Калі дадому сэрца пакліча, пакліча
Прыпеў
Я тут свая, мяне тут любяць. Ла-ла-ла-ла
I шчыра я люблю вас, людзі. Ла-ла-ла-ла-ла
(2 раза)
Блакітным вокам вабяць азёры
I пра каханне шэпчуць дубровы
I зноў заб'ецца сэрца бадзёра
Калі пачуе родныя словы, словы
Прыпеў.
Ніколі я цябе не пакіну,
Нічога я з табой не баюся
Мая зямля - надзеі краіна
Няма другой такой - Беларусі
Прыпеў.
Я ганаруся родным небам, яго мірным святлом
Я так хачу, каб водар хлеба напаўняў кожны дом
I каб смяяліся дзеці, так ёсць і будзе
Бо краіна мая - адна такая ў свеце, адзіная ў свеце, адзіная
Прыпеў.