Мне не забыцца песні той даўняе вясны
- На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...
Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,
Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.
Александрына Цяпер прыйшла зіма...
Александрына Шукаю я - няма
Александрына I з песняй ты цвіла...
Александрына Якою ты была
Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна,
Сказаць, што ты лілея, - сцюдзёная ж яна.
Сказаць, што ты званочак... Ды ўсіх жа мала іх..
Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.
Александрына Цяпер прыйшла зіма...
Александрына Шукаю я - няма
Александрына I з песняй ты цвіла...
Александрына Якою ты была